wd wp Пошук:

Аляксей Яўгенавіч Дайнека

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дайнека. Аляксей Яўгенавіч Дайнека (нар. 18 чэрвеня 1968, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2005).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1990), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2003).

У 1990—1994 гадах выкладчык Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, аспірант Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК.

З 1994 года намеснік дырэктара па навуковай працы, загадчык сектара Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК. З 2000 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце — кіраўнік напрамку даследаванняў сусветнай эканомікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 2010 года дарадца Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2011 па 2016 дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі[1][2]. З 2016 — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, ў 2017—2018 — галоўны навуковы супрацоўнік сектара эканамічных даследаванняў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі. Прафесар кафедры «Маркетынг» БНТУ.[2]

Узнагароды

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў (2000).

Навуковая дзейнасць

Сфармаваў навуковыя асновы знешнегандлёвых адносін Беларусі, уключаючы стратэгію і мадэлі іх развіцця, а таксама адэкватныя механізмы. Распрацаваў заканамернасці і метадалогію прагназавання, а таксама эфектыўныя інструменты рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці, сфармуляваў галоўныя прынцыпы і абгрунтаваў прыярытэты знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі.

Аўтар каля 200 навуковых прац, у т.л. 28 (24 у суаўт.) манаграфій, кніг і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Имя в белорусской науке: Алексей Евгеньевич Дайнеко
  2. 1 2 ФММП БНТУ — Дайнеко Алексей Евгеньевич

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта