wd wp Пошук:

Аляксей Яроменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яроменка. Аляксей Яроменка — беларускі архітэктар, даследчык архітэктуры.

Біяграфія

У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Пранаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

Жыве ў Мінску[1].

Творчасць

Большасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. Аўтар праектаў культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай, капліцы Божай Міласэрнасці на Паўночных могілках ля вёскі Якубовічы Мінскага раёна[2] і інш. Аўтар праекта аднаўлення касцёла Святога Станіслава ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна[3]. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў[1].

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Кароткая біяграфія пад артыкулам ў часопісе «Наша вера» № 2 (60) 2012
  2. НЕАГОТЫКА: ПАГЛЯДЗІЦЕ, ЯКАЯ КАПЛІЦА МОЖА З’ЯВІЦЦА НА МОГІЛКАХ У МІНСКУ. Чэрвень 9, 2020
  3. Асвячэнне касцёла св. Станіслава адбылося ў вёсцы Прасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Слуцка
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта