wd wp Пошук:

Аляксей Ягоравіч Шмакаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шмакаў. Аляксей Ягоравіч Шмакаў (1 чэрвеня 1933, сяло Шмакава, Кіраўская вобласць — 16 верасня 2021) — беларускі і ўкраінскі скульптар-манументаліст.

Біяграфія

Бюст А. Міцкевіча ў Брэсце

Пасля заканчэння ў 1959 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута быў накіраваны на працу ў Брэст, дзе выканаў шэраг мастацкіх работ у вобласці станковай і манументальнай скульптуры. У гарадскім парку культуры і адпачынку з’явілася скульптурная група «Ленін з дзяцьмі». Устаноўлены помнікі-бюсты пісьменніку Мікалаю Гогалю (1962), Герою Савецкага Саюза А. М. Кіжаватаву (1965) і паэту А. Міцкевічу (1965). Для Музея абароны Брэсцкай крэпасці ён выканаў дыяраму «Бой ля Цярэспальскіх варот» і рэльеф «Няскораныя», бюсты абаронцаў крэпасці. У г. Камянцы Брэсцкай вобласці была ўстаноўлена фігура У. І. Леніна (1960), у г. Пінску — помнік воінам-вызваліцелям і маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі (1962)[1].

А. Я. Шмакаў у 1964 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР. У 1967 годзе пераехаў у г. Еўпаторыю (Крым), дзе стварыў дзясяткі манументальных твораў[1], у тым ліку помнікі камунарам Еўпаторыі, Д. Караеву, М. Горкаму, Т. Шаўчэнку, С. Дувану, Ашыку Амеру, еўпатарыйцам, якія загінулі ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, маракам-дэсантнікам, творы садова-паркавай скульптуры «Дзеці Радзімы», «Мацярынства», «Хлопчык з гірай», «Хлопчыка на дэльфіне», «Геракл, які адпачывае», «Сям’я на пляжы», «Нараджэнне Керкінітыды»[2].

Шмат падарожнічаў, працаваў над скульптурамі ў Індыі, Італіі, Іспаніі, Эквадоры, Аўстраліі, ЗША[1].

Памёр 16 верасня 2021 года[3].

Галерэя

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 28 красавіка 2017 г. — 55 гадоў з дня ўстаноўкі помніка Мікалаю Васільевічу Гогалю (1809—1852), рускаму пісьменніку, у г. Брэсце (1962)
  2. Евпаториийский скульптор Алексей Егорович Шмаков
  3. Ушёл из жизни автор скульптуры «Отдыхающий Геракл» в Евпатории

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Заслужаныя мастакі Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Еўпаторыі
Катэгорыя·Скульптары Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Крыме
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Постаці Еўпаторыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Брэста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе