Аляксей Шудзейка (28 лютага 1913, Мітава — 21 снежня 1969, Уолінгтан, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.
Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт.
У 1939 годзе мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон. Пасля вызвалення заняў пасаду старшыні Беларускага прадстаўніцтва ў Торуні. Пераехаў у Берлін, з верасня 1941 года працаваў дыктарам беларускага аддзела ў службе прапаганды «Вінета». У 1944 годзе актыўна садзейнічаў Беларускай цэнтральнай радзе.
У 1949 годзе эміграваў у ЗША, сакратар Беларускай Кангрэсавай Рады Амерыкі.