wd wp Пошук:

Аляксей Уладзіміравіч Шчабятун

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Шчабятун (нар. 2 чэрвеня 1997, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік кіеўскай «Абалоні».

Клубная кар’ера

Футболам пачаў займацца ў Запарожжы ў дзіцячай школе мясцовага «Металурга». Першы трэнер — Мікалай Мікалаевіч Сенавалаў[3]. З другой паловы сезона 2012/13 знаходзіўся ў акадэміі кіеўскага «Дынама». У ДЮФЛ выступаў за «Металург» і кіеўскае «Дынама».

У пачатку 2013 года быў уключаны ў заяўку «Дынама». У чэмпіянаце юніёрскіх каманд (U-19) дэбютаваў 18 сакавіка 2014 года ў матчы з данецкім «Шахцёрам» (1:1). У чэмпіянаце моладзевых каманд (U-21) дэбютаваў 1 лістапада 2014 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (2:0).

У сезоне 2014/15 Шчабятун стаў найлепшым бамбардзірам як у дынамаўскай камандзе U-19 (8 галоў у 15 матчах), так і U-21 (10 галоў у 14 гульнях). Абодва калектывы фінішавалі ў сваіх першынствах другімі. У сезонах 2015/16 і 2016/17 з камандай U-21 станавіўся моладзевым чэмпіёнам Украіны.

У ліпені 2017 года на правах арэнды перайшоў у «Сталь» (Кам’янскэ)[4]. Дэбютаваў на дарослым ўзроўні 16 ліпеня 2017 года ў матчы першага тура Прэм’ер-лігі супраць луганскай «Зары» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе і на 63 хвіліне быў заменены на Гора Малакяна. У студзені 2018 года вярнуўся ў «Дынама»[5].

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Прамень» з Мінска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[6]. З-за траўм толькі ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе мінчан. У ліпені 2018 года пакінуў «Прамень»[7].

У жніўні 2018 года вярнуўся ў запарожскі «Металург»[8], за які стаў выступаць у Другой лізе. У лютым 2019 года перабраўся ў першалігавы «Авангард» з Краматорска, а ў ліпені таго ж года зноў далучыўся да «Металурга», які выйшаў у Першую лігу.

У верасні 2020 года перайшоў у кіеўскую «Абалонь».

Міжнародная кар’ера

З 2014 года прыцягваўся да юнацкіх зборных Украіны, а з 2016 года пачаў гуляць за моладзевую зборную.

Зноскі

  1. Oleksiy Shchebetun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleksiy Schebetun // FBref.com
  3. ОЛЕКСІЙ ЩЕБЕТУН(укр.) . Афіцыйны сайт кіеўскага «Дынама» (16 ліпеня 2017).
  4. Сталь орендувала форварда Динамо(укр.) . ua-football.com (16 ліпеня 2017).
  5. Сталь повернула форварда Динамо(укр.) . champion.com.ua (15 студзеня 2018).
  6. “Луч” подписал 20-летнего украинского форварда(руск.) . football.by (7 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  7. “Луч” расстался со Щебетуном и подписал Ханкевича(руск.) . football.by (20 ліпеня 2018). Праверана 20 ліпеня 2018.
  8. Футболист Алексей Щебетун возвращается в Запорожье(руск.) . iz.com.ua (20 жніўня 2018). Праверана 2 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь-2 Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Краматорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны