wd wp Пошук:

Аляксей Уладзіміравіч Белы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Белы і Аляксей Белы.

Аляксей Уладзіміравіч Белы (нар. 15 мая 1950, г. Растоў-на-Доне, Расія) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1995).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1973). З 1973 года стажор-даследчык, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, у 1992—2002 гадах начальнік навукова-вытворчага аддзела, у 2002—2004 гадах начальнік упраўлення навукова-інавацыйнай дзейнасці НАН Беларусі.

У 2004—2006 гадах намеснік дырэктара Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, у 2006—2009 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, адначасова з 2004 года загадчык аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі[2].

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне матэрыялазнаўства, фізікі паверхняў, трыбатэхнікі. Унесены значны ўклад у даследаванне фізікі ўзаемадзеяння зараджаных часціц з павярхоўнымі пластамі цвёрдых цел. Распрацаваў новы перспектыўны навуковы напрамак — нізкаэнергетычную іённую імплантацыю пры высокіх шчыльнасцях іённага току. Устанавіў шэраг заканамернасцей структурных ператварэнняў і радыяцыйна-стымуляванай дыфузіі, асноўныя механізмы павышэння фізіка-механічных уласцівасцей матэрыялаў пры апрамяненні іённымі пучкамі высокай шчыльнасці; узаемасувязь параметраў імплантацыі, мікраструктуры і эксплуатацыйных характарыстык паверхняў. Навуковыя распрацоўкі з’явіліся асновай для стварэння новых тэхналогій інжынерыі паверхняў і неабходнага абсталявання, высокатрывалых, зноса- і каразійна-стойкіх матэрыялаў.

Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 23 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў
  2. БЕЛЫ Аляксей Уладзіміравіч
  3. Белы Аляксей Уладзіміравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў