wd wp Пошук:

Аляксей Сяргеевіч Шалашнікаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Шалашнікаў (нар. 22 сакавіка 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай школы «Белкард», пазней навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння акадэміі ў 2019 годзе далучыўся да барысаўскага БАТЭ, што выклікала незадаволенасць гродзенскага «Нёмана», які меў першачарговае права на іграка[1]. У БАТЭ стаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай БАТЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў з’яўляцца ў стартавым складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[3], аднак у студзені 2022 года зноў стаў трэніравацца з камандай, а ў лютым арэнда была падоўжана да канца 2022 года[4]. Але, у сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў арэнднае пагадненне было прыпынена[5] і неўзабаве абаронца далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[6].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльБАТЭ10
2020дубльБАТЭ181
2021Д1Іслач150

Зноскі

  1. БАТЭ забрал выпускников Академии АБФФ, которых ждали в «Немане» и «Витебске». Борисов наказали, но там говорят: «Из нас сделали злодеев»
  2. БАТЭ отдаст Потапенко и Бочерова в аренду в “Слуцк”, а Шалашникова - в “Ислочь”
  3. Шалашников, Мякиш и Герасимов покидают “Ислочь”
  4. “Ислочь” снова арендовала Шалашникова у БАТЭ
  5. Футбол. Алексей Шалашников покинул “Ислочь”
  6. “Неман” арендовал у БАТЭ Шалашникова

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ