wd wp Пошук:

Аляксей Сцяпанавіч Скакун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скакун. Аляксей Сцяпанавіч Скаку́н[1] (1 сакавіка 1946 года, вёска Дастоева, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіруючых навук, акадэмік Беларускай і Міжнароднай інжынерных акадэмій. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Чырвоная Зорка» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў шэрагах Узброеных Сіл працаваў галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса «Маладая гвардыя», старшынёй калгасу «Дружба» Іванаўскага раёна, намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» Брэсцкага раёна. Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Астрамечава» Брэсцкага раёна. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Дэпутат Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў. Старшыня грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі аграпрамысловы саюз» і «Беларускі сялянскі савет». Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.

Аўтар 6 навуковых прац, 5 кніг.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалем «За працоўнае адрозненне», юбілейнымі медалямі «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», двума срэбнымі медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання