wd wp Пошук:

Аляксей Свірыдавіч Петушкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петушкоў.

Аляксей Свірыдовіч Петушкоў (19131991) — намеснік камандзіра 3-га гвардзейскага авіяцыйнага палка 2-й гвардзейскай авіяцыйнай дывізіі 2-га гвардзейскага авіяцыйнага корпуса авіяцыі далёкага дзеяння, гвардыі падпалкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1913 года ў горадзе Лісічанск[1] цяпер Луганскай вобласці , Украіна, беларус. Працаваў токарам у Мінску.

У 1933 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1936 годзе скончыў авіяцыйную школу. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у баях каля Арла, Харкава, Кіева, Днепрапятроўска, Варонежа, Таліна, Оршы, Пскова, Нарвы.

Да красавіка 1944 года здзейсніў 250 баявых вылетаў, з іх 226 у начных умовах на бамбардзіраванне ваенна-прамысловых аб’ектаў у глыбокім тыле праціўніка. 19 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі падпалкоўніку Петушкову Аляксею Свірыдавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

З 1959 года палкоўнік А. С. Петушкоў ў запасе. Жыў у горадзе Палтава. Памёр 27 ліпеня 1991 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. Паводле адных дадзеных з’яўляецца выхадцам з вёскі Фядотава Буда сучаснага Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, паводле іншых — беларусам, выхадцам з горада Лісічанск, сучаснай Луганскай вобласці

Літаратура

Спасылкі

Аляксей Свірыдавіч Петушкоў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Палтаве
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісічанску
Катэгорыя·Памерлі ў Палтаве
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга