wd wp Пошук:

Аляксей Рыгоравіч Махнеў

Аляксей Рыгоравіч Махнеў (23 лютага 1921, п. Кудзелька (зараз Асбест) — 10 снежня 1984, Асбест) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Пасля заканчэння сямі класаў працаваў слесарам на адным з прадпрыемстваў горада. Напярэдадні вайны, у 1940 годзе быў прызваны на службу ў рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі. У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў, пачынаючы з чэрвеня 1943 года і да канца баявых дзеянняў. Быў наводчыкам гарматы 1-й батарэі 1330-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка Рэзерва Галоўнага Камандавання, пазней — камандзірам гарматы і камандзірам аддзялення артылерыйскіх разведчыкаў.

Вызначыўся ў час вызвалення Віцебскай вобласці 17 лістапада 1943 года ў баях ў раёне вёскі Казьяны Дубровенскага раёна. У 1944 годзе было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, уручаны медаль «Золотая Звезда» і ордэн Леніна.

Пасля заканчэння вайны быў дэмабілізаваны і вярнуўся на родны Урал, працаваў слесарам на камбінаце «Ураласбест».

Памёр 10 снежня 1984 года, пахаваны на гарадскіх могілках.

Памяць

У школе № 8 горада Асбеста абсталяваны музей, які носіць імя А. Р. Махнева. Тут захоўваюцца фотаздымкі, асабістыя рэчы Героя, копія ўзнагароднага ліста, у якім падрабязна апісаны подзвіг адважнага артылерыста.

Адна з вуліц у горадзе Асбест носіць яго імя, а 22 чэрвеня 2011 года на доме, дзе жыў А. Р. Махнёў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Урачыстая місія адкрыцця гэтага памятнага знака была даручана праўнуку Героя — дзевяцікласніку Івану Філенкову[1].

Зноскі

  1. Неўміручы подзвіг артылерыста Архівавана 20 ліпеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынбургскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе