wd wp Пошук:

Аляксей Міхайлавіч Лявіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявіцкі.

Аляксе́й Міха́йлавіч Ляві́цкі (1904, сяло Бараціна Тульскай губерні — 1964, г. Масква) — дзеяч УКП(б), в. а. 2-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР.

Біяграфія

Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Бараціна Тульскай губерні ў сям’і чыноўніка.

Член партыі бальшавікоў з 1920 года. У 1919—1921 гадах чырвонармеец Камуністычнага палка РСЧА. У 1921—1922 гадах інструктар, загадчык аддзела Бялёўскага павкама РКП(б) Тульскай губерні, інфарматар Тульскага губкама РКП(б). У 1922—1924 гадах інструктар, загадчык аддзела павкама, сакратар Епіфаньскага райбюро РКП(б). У 1925—1928 гадах упаўнаважаны павпрафбюро, загадчык аддзела райкама УКП(б), старшыня райвыканкама у г. Сярэбраныя Пруды Маскоўскай губерні. Пасля старшыня райвыканкама у Дубне Тульскай вобласці. У 1928—1930 гадах загадчык аддзела сялсельсаюза, інструктар акрвыканкама, намеснік начальніка Тульскага акружнога зямельнага аддзела. У 1930—1933 гадах сакратар райкама УКП(б) у г. Чэрнь Маскоўскай вобласці. У 1933—1937 гадах сакратар райкама УКП(б) у г. Сасава Разанскай вобласці.

11 жніўня 1937 — 30 сакавіка 1938 — в. а. другога сакратара ЦК КП(б) Беларусі[1], 31 студзеня 1938 — 15 мая 1940 член ЦК і Бюро ЦК КП(б) Беларусі[2]. Гэты перыяд адзначаны уваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447[3] і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях[4].

У 1938—1941 гадах студэнт Сельгасакадэміі ім. Ціміразева.

У 1941—1946 гадах камісар Горкаўскага танкавага вучылішча, начальнік палітаддзела 15-й танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі.

У 1946—1950 гадах старшыня Лухавіцкага райвыканкама Маскоўскай вобласці. У 1950—1953 гадах начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі. У 1953—1956 гадах начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Міністэрства сельскай гаспадаркі. У 1957—1964 гадах у апараце Эканамічнай камісіі Савета нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароды

Зноскі

  1. >Пастанова пленума ЦК КП(б) Беларусі 28 — 30.3.1938 г.
  2. Пастанова пленума ЦК КП(б) Беларусі 30 — 31.1.1938
  3. Составы троек в 1937−1938 годах // Сайт Nkvd.memo.ru
  4. Сталинский план по уничтожению народа: Подготовка и реализация приказа НКВД № 00447 «Об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов» // Архив Александра Н. Яковлева
  5. Левицкий Алексей Михайлович, майор // Сайт Pamyat-naroda.ru
  6. Левицкий Алексей Михайлович, майор // Сайт Pamyat-naroda.ru
  7. Левицкий Алексей Михайлович, гвардии майор // Сайт Pamyat-naroda.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Другія сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай губерні
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга