wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Хвастоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хвастоў.

Аляксей Мікалаевіч Хвастоў (руск.: Алексе́й Никола́евич Хвосто́в) (1 (12) чэрвеня 1871 — 5 верасня 1918) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (19151916).

Дваранін. Буйны землеўласнік Валагодскай, Варонежскай, Арлоўскай і Тульскай губерняў. У 1893 годзе скончыў Імператарскі Аляксандраўскі ліцэй з срэбным медалём. Працаваў службоўцам у розных дэпартаментах Сената. З 1898 — намеснік пракурора Цвярскога акруговага суду. З 1900 — намеснік пракурора Маскоўскага акруговага суду. З сакавіка 1904 мінскі, з кастрычніка 1904 — тульскі віцэ-губернатар. З 2 чэрвеня 1906 па 1910 — валагоцкі губернатар. З 23 жніўня па 1912 — ніжагародскі губернатар, пакінуў свой пост у сувязі з абраннем у Дзяржаўную Думу ад Арлоўскай губерніі. Старшыня фракцыі правых у 4-й Дзяржаўнай думе, пазней — міністр унутраных спраў Расіі з 26 верасня 1915 па 3 сакавіка 1916. Падчас лютаўскай рэвалюцыі арыштаваны, пасажаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дапытваўся Надзвычайнай следчай камісіяй часовага ўрада, абвінавачваўся ў растраце казённых грошай. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі быў пакінуты ў зняволенні, у жніўні 1918 года быў перавезены ў Маскву. Расстраляны падчас чырвонага тэрору разам з групай святароў і правых палітыкаў (еп. Яфрэм Кузняцоў, прат. І. І. Васторгаў, М. А. Маклакоў, І. Г. Шчаглавітаў, З. П. Белецкі і інш.).

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Пракуроры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Род Хвастовы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Ніжагародскія губернатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мінскія віцэ-губернатары
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Аляксандраўскага ліцэя
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Валагодскія губернатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Члены Саюза рускага народа