wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Талстой

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талстой. Аляксей Мікалаевіч Талстой (руск.: Алексей Николаевич Толстой; 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883), Нікалаеўск, Самарская губерня, Расійская імперыя — 23 лютага 1945, Масква) — рускі савецкі празаік і грамадскі дзеяч, граф. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесцяў і апавяданняў, публіцыстычных твораў. Член камісіі па расследаванні злачынстваў нямецкіх захопнікаў (1942). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941; 1943; 1946 — пасмяротна).

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1901—07). У 1914—16 ваенны карэспандэнт газеты «Русские ведомости». У 1918—23 быў у эміграцыі.

Творчасць

Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Лірыка» (1907). Цыкл апавяданняў «Заволжа» (1909—11), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), п’еса «Галубка» (паст. 1916) пра жыцце маёнткавага дваранства. Вяршыні творчасці: трылогія «Блуканне па пакутах» (1920—41) — мастацкі летапіс шляхоў інтэлігенцыі ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны; раман «Пётр I» (кн. 1—3, не завершаны, 1929—45), у ім раскрыў заканамернасці гіст. працэсу пятроўскай эпохі. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Дзяцінства Мікіты» (1920), фантастычных раманаў «Аэліта» (1922—23), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1925—27), сатырычнага рамана «Ібікус» (1924), рамана-памфлета «Чорнае золата» («Эмігранты», 1931), п’ес «Змова імператрыцы» (1925, з П. Шчогалевым), «Азеф» (1926), драматычнай дылогіі «Іван Грозны» (1941—43), аповесці-казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў і інш.

Многія яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы А. Талстога перакладалі А. Бачыла, У. Ляўданскі, Я. Пушча і інш.

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Толстой Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 26 : Тихоходки — Ульяново. — С. 50. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікалаеўскім павеце (Самарская губерня)
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР