wd wp Пошук:

Аляксей Канстанцінавіч Антонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антонаў.

Аляксе́й Канстанці́навіч Анто́наў (26 мая (8 чэрвеня) 1912, Гродна — 9 ліпеня 2010, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 6-11 скліканняў ад Растоўскай вобласці. Член ЦК КПСС (1971—1989), кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1982). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая (8 чэрвеня) 1912 ў горадзе Гродна ў сям’і настаўнікаў, Канстанціна Рыгоравіча і Вольгі Аляксееўны Антонавых. Бацька пасля 1917 года быў загадчыкам дзіцячага дома ў Лузе, загадчыкам РАНА.

Пасля заканчэння сярэдняй школы з-за непралетарскага паходжання не мог адразу паступіць у ВНУ і пайшоў працаваць на завод. У 1935 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік». Пасля заканчэння інстытута тры гады займаўся ў аспірантуры.

Член УКП(б)/КПСС з 1940 года. Член ЦК КПСС у 1971—1989 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-11-га скліканняў (у 1962—1989 гадах).

Памёр 9 ліпеня 2010 года. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Зноскі

  1. Alexej Antonow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Антонов Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Палітыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ