wd wp Пошук:

Аляксей Емяльянавіч Талмачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талмачоў. Аляксей Емяльянавіч Талмачоў (1 мая 1925, с. Нова-Свініна (цяпер Краснатуранскі раён, Краснаярскага краю) — 24 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. У студзені 1942 года быў прызваны ў РККА. З лютага таго ж года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года гвардзіі радавы Аляксей Талмачоў быў разведчыкам 213-га гвардзейскага стралковага палка 71-й стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі першага Прыбалтыйскага фронту.

24 чэрвеня 1944 года Талмачоў падабраўся да кулямётнага гнязда і гранатай падарваў яго, што спрыяла поспеху баявых дзеянняў. У далейшым наступленні Талмачоў у складзе перадавога атраду пераправіўся праз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Мамойкі Бешанковіцкага раёна і актыўна ўдзельнічаў у захопе і абароне плацдарма на заходнім беразе Дзвіны. У тых баях загінуў.

Пахаваны на вайсковых могілках у г. п. Шуміліна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Аляксею Талмачову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Імя Талмачова носіць вуліца ў г. п. Шуміліна[1].

Зноскі

  1. Улица Толмачёва… Улица Саркисянца…

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснатуранскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Савецкая гвардыя