wd wp Пошук:

Аляксей Дзмітрыевіч Вінаградаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінаградаў. Аляксей Дзмітрыевіч Вінаградаў (30 сакавіка 1919, в. Брусна Адаеўскага раёна Тульскай вобласці — 23 ліпеня 1944, Люблін, Польшча) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў у 1934 годзе сем класаў Адаеўскай сярэдняй школы, паступіў у Тульскі індустрыяльна-механічны тэхнікум. Пасля яго заканчэння ў 1938 годзе працаваў тэхнолагам на Тульскім зброевым заводзе. Працу сумяшчаў з заняткамі ў Тульскім аэраклубе, які скончыў у 1939 годзе. У кастрычніку 1939 года быў прызваны ў армію Тульскім гарваенкаматам. Служыў у марской авіяцыі, удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў. Быў накіраваны ў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У 1941 годзе быў пераведзены ў Пушкінскае танкавае вучылішча, якое скончыў у 1942 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі з 10 мая 1944 года. Змагаўся на 1-м Беларускім фронце ў 60-й гвардзейскай танкавай брыгадзе.

З 18 ліпеня 1944 года ў складзе 8-га гвардзейскага танкавага корпуса 2-й танкавай арміі браў удзел у Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі. Вызначыўся ў баях на подступах да горада Люблін пры штурме.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 верасня 1944 года гвардыі лейтэнанту Аляксею Вінаградаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Любліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялёўскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Любліне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лейтэнанты СССР