wd wp Пошук:

Аляксей Аляксандравіч Яновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яновіч. Аляксе́й Алякса́ндравіч Яно́віч (нар. 18 снежня 1939, в. Зачэпічы Навагрудскага павета, Баранавіцкай вобласці) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Біяграфія

Пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута шэсць год працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркай, потым перайшоў працаваць у Гродзенскі абласны камітэт КПБ[2].

Быў прызначаны першым сакратаром Карэліцкага райкама КПБ Гродзенскай вобласці, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

У 19851987 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля яго перавялі ў Маскву, працаваў загадчыкам аддзела, першым намеснікам начальніка Сакратарыята Вярхоўнага Савета СССР, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, начальнікам Упраўлення аграпрамысловага комплексу апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па аграрных пытаннях.

Зноскі

  1. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 112. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Юлия БОЛЬШАКОВА

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ