wd wp Пошук:

Аляксей Аляксандравіч Сёмкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сёмкін. Аляксей Аляксандравіч Сёмкін[1] (нар.23 верасня 1929, вёска Крамянка, Слаўгарадскі раён) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1996[1][2]). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[3] (1997[4]).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Крамянка (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. У 1950 годзе скончыў Слаўгарадскую сярэднюю школу, у 1954 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. З 1957 года працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры фізіялогіі і біяхіміі гэтага інстытута. У 1959 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1962—1970 гадах прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1977—1985 — рэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры. З 1985 года дэкан факультэта, з 2000 года — загадчык кафедры[1].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Сфарміраваў кірунак навуковых даследаванняў па фізіялогіі спорту, скіраваны на фізіялагічнае абгрунтаванне фізічных нагрузак пры падрыхтоўцы спартсменаў, выяўленне механізмаў рэгулявання руху пры адаптацыі чалавека да напружанай спартыўнай дзейнасці, аб механізмах удасканалення рухальных каардынацыі пад уплывам заняткаў спортам. Пад кіраўніцтвам А. А. Сёмккіна была сфарміравана навуковая школа па фізіялогіі мышачнай дзейнасці[3].

Аўтар больш за 200[3] навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 8 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і распрацовак. З’яўляўся членам прэзідыума Беларускага фізіялагічнага таварыства, членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет спорту», зборніка «Вучоныя запіскі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры»[3].

Выбіраўся дэпутатам Мінскага раённага і гарадскога Савета дэпутатаў[5].

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, ордэнам «Знак Пашаны»[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002
  2. История БГУФК (руск.)
  3. 1 2 3 4 Кафедра физиологии и биохимии (руск.)  // Сайт БДУФК
  4. ДОСЬЕ: К 880-летию города Славгорода (руск.)  // БЕЛТА
  5. 1 2 Навукоўцы Слаўгарада: Сёмкін Аляксей Аляксандравіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Рэктары БДУФК
Катэгорыя·Дэканы БДУФК
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь