Вялікі князь Аляксей Аляксандравіч (руск.: Великий князь Алексе́й Алекса́ндрович; 2 (14) студзеня 1850, Санкт-Пецярбург — 1 (14) лістапада 1908 года, Парыж) — чацвёрты сын імператара Аляксандра II і імператрыцы Марыі Аляксандраўны; расійскі военачальнік. Член Дзяржаўнага савета (з 1 студзеня 1881); генерал-адмірал (15 мая 1883); адмірал (1 студзеня 1888); генерал-ад’ютант (19 лютага 1880).