wd wp Пошук:

Аляксей Іларыёнавіч Хачава

Аляксей Іларыёнавіч Хачава (17 лютага 1927, г. Ачамчыра, Абхазія — 8 сакавіка 2012) — урач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972). Заснавальнік навуковай школы «Інавацыйныя тэхналогіі ў дыягностыцы і лячэнні паражэнняў печані».

Біяграфія

Скончыў Тбіліскі медыцынскі інстытут (1948), Цэнтральны інстытут ўдасканалення ўрачоў, г. Масква (аспірантура, 1954).

Працаваў у Галоўным санітарным інспектарам г. Глыбокае Віцебскай вобласці (1948—1951); Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1957, асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб); Чыцінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1957—1962, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1962—1977, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб, дацэнт); Тбіліскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1977, прафесар кафедры дзіцячых інфекцый, загадчык кафедры і адначасова прарэктар па лячэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: патагенез, клініка, дыягностыка, лячэнне і прафілактыка пры інфекцыйнай паталогіі.

Узнагароды

Званне «Заслуженный деятель науки Грузинской ССР», медалі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грузіі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»