wd wp Пошук:

Аляксей Ігнатавіч Коршак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коршак. Аляксей Ігнатавіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.

Біяграфія

Першую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (19381941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.

Загінуў 27 лютага 1945 на фронце ва Усходняй Прусіі пад паселішчам Ласлейндорф.

Творчасьць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы змешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Ушанаванне памяці

У гонар паэта названая адна з вуліц горада Капыль[1].

Зноскі

  1. Святский Святослав. Алексей Коршак

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ва Усходняй Прусіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта