wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Хлястоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хлястоў. Аляксе́й Хлястоў (нарадзіўся 23 красавіка 1976, Мінск) — беларускі поп-выканавец.

Біяграфія

З дзяцінства захапляецца музыкай. У 1993 годзе атрымаў прыз глядацкіх сімпатыяў на другім рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў у Мінску. Прымаў удзел у конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску, дзе трапіў у дзясятку найлепшых. Тры гады працаваў у студыі «Сябры». Пад канец 1996 года паехаў працаваць у Бахрэйн, дзе правёў шэсць гадоў. У лютым 2003 года вярнуўся ў Беларусь. 19 снежня 2003 года на студыі West Records выйшаў яго дэбютны альбом «Ответь мне почему». З поспехам правёў тур па гарадах Беларусі, які скончыўся 29 красавіка 2005 года сольным канцэртам у Вялікай залі Палаца Рэспублікі ў Мінску. У красавіку 2005 года выпусціў сінгл «Ворваться в небо».

У 2011 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Намінант Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» 2016.

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка