wd wp Пошук:

Аляксандр I Валас

Аляксандр I Валас (стар.-грэч.: Ἀλέξανδρoς Bάλας) (? — 145 да н.э.): цар сірыйскі (150 да н.э.145 да н.э.). Быццам сын Антыёха IV Эпіфана.

У сапраўднасці нізкага паходжання, але быў так падобны на Антыёха IV, што быў (каля 160 да н.э.) выстаўлены царом пергамскім Аталам II як прэтэндэнт на трон дзяржавы Селеўкідаў, а неўзабаве атрымаў падтрымку Рыма. Меў падтрымку і з боку Егіпта — Пталамей VI аддаў яму ў жонкі сваю дачку Клеапатру Тэю.

Аднак Аляксандр быў скінуты са стальца Дэметрыем II Нікатарам, а пасля таго, як страціў і падтрымку Егіпта, быў забіты набацеямі.

Выявы Аляксандра I вядомыя толькі з манет; бронзавая статуя з Пампеяў, відаць, з’яўляе Антыёха VIII, а бронзавая статуя валадара ў Нацыянальным музеі ў Рыме, — Дэметрыя I Сатэра.[3]

Аляксандр Валас і Клеапатра Тэя.

Зноскі

  1. Антиох VI // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 781–782.
  2. Антіохъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
  3. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

Спасылкі

Папярэднік:
Дэметрый I Сатэр
Цар Сірыі
150 да н.э.145 да н.э.
Пераемнік:
Дэметрый II Нікатар і
Антыёх VI Дыяніс Эпіфан
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары сірыйскія
Катэгорыя·Самазванцы Старажытнага свету
Катэгорыя·Нарадзіліся ў II стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізміры
Катэгорыя·Памерлі ў 145 годзе да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў