wd wp Пошук:

Аляксандр Яўхімавіч Рабухін

Аляксандр Яўхімавіч Рабухін (руск.: Рабухин Александр Ефимович; 1899, Віцебск — 1979, Масква) — савецкі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1960).

Біяграфія

Скончыў у 1922 г. медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта, затым працаваў у яго тэрапеўтычнай клініцы, з 1925 г. на кафедры туберкулёзу 2-га Харкаўскага медыцынскага інстытута; з 1939 загадчык кафедры. Адначасова (1934—1940) узначальваў тэрапеўтычны і сацыяльна-гігіенічны аддзелы Харкаўскага інстытута туберкулёзу. З 1940 па 1952 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута туберкулёзу АМН СССР, адначасова (1940—1979) загадчык кафедры туберкулёзу Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Апублікаваў 280 навуковых прац.

З’яўляўся намеснікам старшыні Усесаюзнага таварыства фтызіятраў, членам камісій па лячэнні пры Міжнародным саюзе па барацьбе з сухотамі, членам рэдкалегіі часопісаў «Клінічная медыцына» і «Праблемы сухотаў», рэдактарам рэдактарскага аддзела «Фтызіятрыі» 3-га выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі.

Навуковыя працы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Фтызіятры
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Фтызіятры Украіны
Катэгорыя·Фтызіятры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»