Алякса́ндр Я́каўлевіч Калі́тка (7 жніўня 1922, в. Багушоўка Бабруйскага раёна — ? ) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр нарыхтовак БССР.
Скончыў Мінскую ВПШ (1959).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1947 года на педагагічнай рабоце ў Мінску, з 1949 на савецкай і партыйнай рабоце ў Мінскай вобласці.
з 1964 года працуе ў ЦК КПБ. У 1968 — 1974 гадах — 2-гі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП Беларусі.
З 1974 года — міністр нарыхтовак Беларускай ССР.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1971), член ЦК КПБ (1971—1981), член Рэвізійнай камісіі КПБ (1981—?). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967, 1971—1980).