wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Шасцюк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Шасцюк (нар. 5 чэрвеня 2002, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. У пачатку 2021 года, пасля таго як большасць ігракоў пакінула «Дынама», стаў трэніравацца з асноўным складам. У лютым 2021 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 года выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Брэст[3]. Хутка падпісаў двухгадовае пагадненне з клубам «Ніжні Ноўгарад» з расійскай Прэм’ер-лігі[4]. Пачынаў разам з ніжагародскай камандай рыхтавацца да сезона, але ў лютым стаў трэніравацца з рыжскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка[5]. У рыжскім клубе выступаў за другую каманду, за асноўны склад так і не выйшаў на поле.

У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона[6].

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльДынамаБеларусь169
2020дубльДынамаБеларусь1815
2021Д1ДынамаБеларусь294
2022 (1)Д1РФШЛатвія00

Зноскі

  1. 1 2 https://www.transfermarkt.ru/aleksandr-shestyuk/profil/spieler/662070
  2. Футбол. Александр Шестюк, с 5 голами ставший лучшим бомбардиром “Winter Cup”, продлил контракт с брестским “Динамо” на 3 года
  3. Шестюк выкупил свой контракт у брестского “Динамо” и покинул клуб
  4. Шестюк заключил контракт с “Нижним Новгородом”
  5. “РФШ” официально представил Александра Шестюка в качестве игрока команды
  6. Брестское “Динамо” объявило о возвращении в команду Шестюка

Спасыклі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыжская футбольная школа
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных