wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Раеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раеўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Раеўскі (нар. 19 чэрвеня 1988, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», але хутка апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра». У магілёўскім клубе гуляў за дубль, часам прыцягваўся таксама да гульняў асноўнай каманды. У 2009 годзе перайшоў у «Славію», якая на той момант выступала ў Першай лізе, і праз два гады дапамог ёй перамагчы ў гэтым турніры.

Сезон 2012 распачаў у Вышэйшай лізе ў складзе «Славіі», але ўлетку пакінуў клуб. У другой палове 2012 года заставаўся без клуба, а ў сезоне 2013 стаў іграком светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2013 «Славія» зноў апынулася ў Першай лізе, і Аляксандр чарговы раз далучыўся да мазырскага клуба. У сезоне 2014 забіў 5 галоў за «Славію», чым другі раз дапамог ёй трапіць у Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе Раеўскі стаў пераважна выхадзіць на замену, у сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, тады ж стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы. У сезоне 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам мазыран, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. На наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў другім дывізіёне і вярнуцца ў эліту.

У 2019—2020 гадах з’яўляўся на полі нерэгулярна, шмат прапускаў з-за траўм. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[2]. У першай палове 2021 года пераважна выхадзіў у стартавым складзе мазыран, з лета стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[3].

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Raevskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Славия” продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским
  3. “Славия” рассталась с Раевским
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Горкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск