wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Даманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даманаў. Аляксандр Уладзіміравіч Дама́наў (17 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Скончыў у 1978 годзе Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Вучыўся ў А. Малішэўскага, А. Луцкевіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года[2].

Члены Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2].

Творчасць

Працуе ў сферы станковага жывапісу[2]. У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўленчыя трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995)[1], «Класічная філасофія»[2] і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну[1].

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі сучаснага мастацтва ў Мінску[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 А. І. Атраховіч. Даманаў Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 5 ДАМАНАЎ А. У.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Мастакі-плакатысты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта