wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Кісель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісель (значэнні). Аляксандр Сяргеевіч Кісель (22 мая 1946, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў мастаком у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, у Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных і вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР, архітэктарам Ленінскага раёна, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў, намеснік дырэктара Мінскпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1973 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты кансервацыі палацава-замкавага комплексу XVI—XVII стст. у г. п. Мір Гродзенскай вобласці (19691971), рэстаўрацыі палаца XVIII ст. у г. п. Свяцк Гродзенскай вобласці (1972), праводзіў абследаванне помнікаў архітэктуры ў Гродне, Магілёве, у г.п. Каменец Брэсцкай вобласці (19701972), з 1972 г. распрацоўваў праекты святочнага афармлення Мінска.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта