wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Катляроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Катляроў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Катляроў (нар. 30 студзеня 1993, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у Мазыры, аднак ва ўзросце 15 гадоў быў запрошаны ў «Гомель»[2]. У сезоне 2010 выступаў за фарм-клуб «Гомель-2», пазней стаў гуляць за дубль. У сезоне 2012 разам з гомельскай камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў.

У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Ведрычу-97»[3]. У першай палове сезона з’яўляўся ў стартавым складзе, але пасля таго, як улетку пасаду галоўнага трэнера заняў Аляксандр Бразевіч, стаў пераважна выхадзіць на замену.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель»[4]. З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 працягваў быць іграком асновы «Славіі», выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У маі—жніўні 2016 года адсутнічаў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. У сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 4 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2018 года стала вядома аб зыходзе Катлярова са «Славіі»[6], і неўзабаве паўабаронца падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскага клуба, у лістападзе 2018 года адсутнічаў з-за траўмы.

У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2019 года разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[8] і стаў іграком латвійскага клуба «Елгава», які незадоўга да таго ўзначаліў былы трэнер жодзінцаў Алег Кубараў[9]. Аднак, у складзе латвійскай каманды не здолеў замацавацца, да канца сезона згуляў у чатырох матчах. У студзені 2020 года стала вядома, што беларускі паўабаронца пакінае «Елгаву»[10].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. У кастрычніку 2020 года атрымаў траўму і да канца года не з’яўляўся на полі, таксама з-за траўмы прапусціў пачатак 2021 года і не быў заяўлены за «Славію» на сезон 2021.

У ліпені 2021 года стаў іграком «Крумкачоў»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021.

Міжнародная кар’ера

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010Д3Гомель-2260
2011дубльГомель292
2012дубльГомель274
2013Д2Ведрыч-97275
2014Д2Славія295
2015Д1Славія253
2016Д1Славія162
2017Д1Славія294
2018Д1Тарпеда-БелАЗ253
2019 (1)Д1Тарпеда-БелАЗ60
2019 (2)Д1Елгава40
2020Д1Славія191
2021 (2)Д2Крумкачы164

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. Aleksandr Kotlyarov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2014. Интервью Александра Котлярова Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Ижаковский и Фомин переведены в основной состав “Гомеля”, Котляров и Ахраменко отданы в аренду в “Ведрич-97”
  4. Котляров и Ахраменко покидают “Гомель”
  5. Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке “Славии”
  6. Александр Котляров ушел из “Славии”
  7. Котляров подписал контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  8. Олссон, Котляров и Тымбур покинули “Торпедо-БелАЗ”
  9. Футбол. Чемпионат Латвии. Бывший игрок жодинского “Торпедо” продолжит карьеру в “Елгаве” Олега Кубарева
  10. Кубарев продлил контракт с «Елгавой», Котляров покинет клуб
  11. Романюк и Котляров стали игроками “Славии”
  12. Котляров пополнил ряды НФК “Крумкачы”
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Елгава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы