wd wp Пошук:

Аляксандр Сямёнавіч Талерчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талерчык. Аляксандр Талерчык (26 снежня 1931, в. Парэчча, Слонімскі раён — 5 мая 2016, Гродна) — беларускі краязнавец, гісторык, педагог, мецэнат.

Біяграфія

Аляксандр Талерчык нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсы Парэчча Слонімскага раёна. Па афіцыйных дакументах запісаны на год пазней — 1932 год[2].

У 1950 годзе паступіў у Політэхнічны інстытут у Мінску на факультэт «тэхналогія машынабудавання». Пры Хрушчове ўсіх вясковых хлопцаў «добраахвотна» перавялі на сельскагаспадарчы факультэт, з якога потым утварыўся Мінскі сельскагаспадарчы інстытут, пазней — універсітэт. У 24 гады, пасля заканчэння ВНУ, накіравалі галоўным інжынерам у МТС у Рышчыцах каля Слоніма. Праз тры гады ажаніўся з Тамарай Падковіч са Слоніма. У той жа час яго запрасілі на пасаду галоўнага інжынера сельскай гаспадаркі ў Гродна. Праз нейкі час яго накіравалі на тры гады ў Карэліцкі раён, пазней вярнуўся ў Гродна працаваць у «Сельгастэхніку», потым працаваў намеснікам кіраўніка трэста меліярацыі. З 1994 года і да 2013 Аляксандр Сямёнавіч працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у галіне экалогіі.

З пачаткам перабудовы, разам з жонкай, далучыўся да стварэння гарадзенскага клуба «Паходня». Па традыцыі, кожны новы член клуба павінен быў расказаць пра сябе нешта цікавае. Талерчык расказаў пра сваё роднае Парэчча і легендарнага Міхала Валовіча, пра пана, што быў за простых мужыкоў. Міхась Ткачоў матываваў яго нешта напісаць пра Валовіча і сваю вёску Парэчча. Талерчык напісаў і выдаў у Гродне кнігу «Парэчча». У ёй на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў і асабістых успамінаў аўтар паказаў 450-гадовую гісторыю вёскі. Шмат старонак у ёй адведзена Валовічам — былым гаспадарам Парэчча. Падрабязна і ўпершыню ў Беларусі даследчык апісаў патрыятычную дзейнасць і смерць Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка паўстання 1830—1831 гадоў.

Дзякуючы Аляксандру Талерчыку на могілках у вёсцы Парэчча быў адноўлены мемарыяльны знак, прысвечаны Валовічам і яго паплечнікам, якія загінулі ў барацьбе супраць Расійскай імперыі. Ён фінансаваў аднаўленне гэтага знаку.

Дамогся ад гродзенскіх уладаў. каб тыя паставілі помнік кампазітару Антону Валынчыку і мемарыяльную дошку [3]

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 5 лютага 2022.
  2. Да 90-годдзя ветэрана «Адраджэння» (26.12.1931 — 5.05.2016), Наша Слова, 4 студзеня 2022
  3. Аляксандру Талерчыку споўнілася б 85, Радыё Рацыя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Постаці Слонімскага раёна
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Постаці Гродна
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе