wd wp Пошук:

Аляксандр Стэфан Дамейка

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дамейка. Аляксандр Стэфан Дамейка (1804 — 1878) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіць са шляхецкага роду Дамейкаў герба «Дангель»[2]. Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша. Стрыечны брат Ігната Дамейкі.

Маршалак шляхты Віленскага павета[3] ў 1832 г., а пазней у 1861 г. — Віленскай губерні[2].

Паводле Афтаназы атрымаў Сітцы ў пасагу сваёй жонкі Соф’і з дому Брахоцкіх[2], паводле іншай версіі — у спадчыну ад бацькі, які купіў іх у 1798 годзе.

Пасля смерці бяздзетнага Аляксандра Дамейкі і яго жонкі маёнтак стаў прыватнасцю стрыечнага брата — Вацлава (памёр у 1935 г.)[2].

Зноскі

  1. 1 2 http://mak.bn.org.pl/cgi-bin/KHW/makwww.exe?BM=1&NU=1&IM=4&WI=9810561039205606
  2. 1 2 3 4 С. У. Словік, І. Ф. Скварнюк. Успаміны Яніны Эрман з дому Паплаўскіх аб маёнтку ў Сітцах
  3. Вілейскага?
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Тайныя саветнікі
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Дамейкаў
Катэгорыя·Губернскія маршалкі віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе