wd wp Пошук:

Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі

Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі (1840 — пасля 1914) — беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч, Магілёўскі губернатар у 1872—1893, сенатар з 1893 года.

Біяграфія

Аб дзіцячых гадах Аляксандра Дамбавецкага і яго бацьках практычна нічога невядома. У фармулярным спіску губернатара ўказана, што ён «з дваран», але пры гэтым ні ў яго бацькоў, ні ў яго самога, маёнтка няма — дваранства, верагодна, атрымана па адукацыі і выслузе. Беларускі літаратуразнавец, прафесар Адам Мальдзіс нават лічыць, што Аляксандр Дамбавецкі — пазашлюбны сын імператара Аляксандра ІІ.

У 1860 годзе А. Дамбавецкі закончыў курс навук Кіеўскага праваслаўнага універсітэта і атрымаў ступень кандыдата, быў прыняты на службу ў Гаспадарчы дэпартамент Міністэрства ўнутраных спраў, але хутка быў пераведзены ў калежскія сакратары. У 1862 годзе перайшоў у канцылярыю Рыжскага ваеннага генерал-губернатарства на пасаду сакратара гаспадарчага аддзялення. Акрамя гэтага ён кіруе і паліцэйскім упраўленнем канцылярыі. 17 траўня 1863 года яму нададзены чын тытулярнага дарадцы, а ўжо 30 жніўня 1865 года А. Дамбавецкі прызначаецца чыноўнікам асобых даручэнняў ІV класа пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

У 1865 годзе Аляксандр Дамбавецкі бярэ шлюб з Марыяй Грын, дачкой генерал-маёра, «дзяўчынай лютэранскага веравызнання», хутчэй усяго прыбалтыйскай немкай. 26 кастрычніка 1866 года ў іх нарадзіўся сын Пётр, і адбылося чарговае павышэнне па службе. Дамбавецкага перамяшчаюць на пасаду сакратара пры галоўным начальніку ІІІ Аддзялення Уласнай Яго Імператарскай Вялікасці Канцылярыі.

У 1868 годзе А. С Дамбавецкі атрымаў чын стацкага дарадцы, а ў красавіку 1870 года — званне камергера Двара Яго Вялікасці. 30 сакавіка 1872 года яго прызначаюць магілёўскім губернатарам.

Ініцыятар выдання і рэдактар калектыўнай працы Досвед апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах" (кн. 1—3, 1882—84), у якой дадзена характарыстыка асноўных заняткаў насельніцтва, матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны. У працы змешчана каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных і рэлігійных песень; апісаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні, гісторыя значных населеных пунктаў, гульні, забабоны; прыведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гістарычна-этнаграфічнага музея ў Магілёве (1879). Садзейнічаў У. З. Завітневічу і М. В. Фурсаву ў вывучэнні гісторыі і этнаграфіі Магілёўшчыны, археалагічных раскопак у Падняпроўі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тайныя саветнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Магілёўскія губернатары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе