wd wp Пошук:

Аляксандр Спірыдонавіч Пухаеў

Алякса́ндр Спірыдо́навіч Пуха́еў (1 верасня 1926 - 18 кастрычніка 2014) — асецінскі паэт, публіцыст, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Схліт у Паўднёвай Асеціі Грузінскай ССР. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта займаўся педагагічнай і журналісцкай працай. З 1962 года — рэдактар аддзела паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса «Фідзіуаг» (па-беларуску «Веснік»). З 1968 да 1990 года з’яўляўся галоўным рэдактарам гэтага часопіса[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года. З 2004 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006 года — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры Паўднёвай Асеціі.

З’яўляецца аўтарам 16 зборнікаў вершаў і паэм, перакладчыкам 8 кніг.

У 2000 годзе Аляксандр Пухаеў атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Жыў у Віцебску.

Зноскі

  1. Біяграфія А. С. Пухаева(недаступная спасылка) — Афіцыйны сайт Віцебскага Гарвыканкама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Выпускнікі Тбіліскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Паўднёвай Асеціі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў