wd wp Пошук:

Аляксандр Серафімавіч Якабсон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якабсон. Аляксандр Серафімавіч Якабсон (нар. 18 красавіка 1951, Гомель) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі[1][2].

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1973), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання (1991). Працаваў майстрам трэста «Кандалакштрансбуд» у Мурманскай вобласці, потым служыў у арміі (1973—1974). З 1975 года працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення № 49 будаўнічага трэста № 10 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР ў Гомелі, затым прарабам перасоўнай механізаванай калоны № 111, старшым прарабам і галоўным інжынерам спецыялізаванага будаўнічага ўпраўлення № 214 «Гомельпрамбуда». У 19851986 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва Гомельскага абкама КПБ.

З 1986 года жыве ў Светлагорску. У 19861991 гадах — старшыня выканкама гарадскога Савета народных дэпутатаў, у 19911994 гадах — старшыня гарадскога Савета дэпутатаў, у 19941997 гадах — старшыня Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У 19971998 гадах — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, з сакавіка 1998 года — старшыня Гомельскага гарвыканкама. У 2001—2010 гадах — старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[3]. 28 снежня 2010 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. 21 жніўня 2014 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску, займаў гэту пасаду да сакавіка 2017 года[4].

Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га (19901995) і 13-га (19951996) скліканняў; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1996—2000). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў.

Ганаровы грамадзянін Светлагорска (2001), ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці (2011)[5].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2001), ордэнам Айчыны III ступені (2004), ордэнам Дружбы (Расія, 2009), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2009)[6], ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені (Беларуская праваслаўная царква), ордэнам Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага III ступені (Руская праваслаўная царква), 10 юбілейнымі медалямі, двума ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўрада Масквы (2004, 2008), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Якобсон Александр Серафимович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с. ISBN 985-11-0341-1.  — С. 717
  2. Якобсон Александр Серафимович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) . — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1. — С. 503
  3. admin Якобсон Александр Серафимович(руск.) . Знаменитые люди Гомельщины (6 верасня 2018). Праверана 25 лістапада 2020.
  4. Аляксандр Якабсон вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі (бел.) . Звязда (3 сакавіка 2017). Праверана 25 лістапада 2020.
  5. Ермакова, Т. Здесь мои корни : [экс-председатель Гомельского областного исполнительного комитета Александр Якобсон избран почетным гражданином Гомельской области] / Татьяна Ермакова // Гомельская праўда. — 2011. — 29 снежня. — С. 2.
  6. Олег Белоусов Под куполом небесного собора(руск.) . Правда Гомель (3 лістапада 2009). Праверана 25 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску