У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таўпека. Аляксандр Рыгоравіч Таўпе́ка (1914[1] — 21 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
А. Р. Таўпека нарадзіўся ў вёсцы Доктаравічы (зараз у Капыльскі раён Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку. Пасля заканчэння тэрміновай службы ў Чырвонай Арміі на два гады застаўся на звыштэрміновую. Пасля дэмабілізацыі пераехаў у Ленінград Працаваў на Усць-Іжорскім фанерным заводзе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на фронце. Камандзір мінамётнага разліку старшына А. Р. Таўпека вызначыўся 14 чэрвеня 1944 г. на Карэйскім перашыйку падчас прарыву абароны праціўніка, вызвалення горада Выбарг і абароны Ленінграда.
Загінуў у баі 26 чэрвеня 1944 г. пад Ленінградам.