wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Афяроўскі

Алякса́ндр Рыго́равіч Афяро́ўскі (нар. 1 мая 1937, Рулёва, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік[2].

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1969). Працаваў старшым рэдактарам на тэлебачанні, загадчыкам рэдакцыі ў БелТА, начальнікам кніжнага гандлю Белспажыўсаюза, у рэспубліканскіх выдавецтвах («Універсітэцкае», «Юнацтва»).

Творчасць

Пісьменнікам створаны дакументальна-мастацкая аповесць «Святло паўночнага ззяння» (1988), дэтэктыўна-прыгодніцкія раманы «Двое на тонкім лёдзе» (1998), «Феафанія» (2001), «Анэлін хутар» (2007), вершаваная дзіцячая кніга «Заапарк» (1994), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Ноч з Юзікам» (1994), навукова-папулярныя кнігі «Яблык» (1995), «Тайны народнай медыцыны» (1993).

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.dic_tst_first?tu=r&name_view=va_all&a_001=BY-NLB-ar3185634&l_siz=20
  2. Афяроўскі Аляксандр Рыгоравіч (нявызн.). Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  3. Минское городское отделение(руск.) . Союз писателей Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2016. Праверана 2 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных