Алякса́ндр Рыго́равіч Афяро́ўскі (нар. 1 мая 1937, Рулёва, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік[2].
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1969). Працаваў старшым рэдактарам на тэлебачанні, загадчыкам рэдакцыі ў БелТА, начальнікам кніжнага гандлю Белспажыўсаюза, у рэспубліканскіх выдавецтвах («Універсітэцкае», «Юнацтва»).
Пісьменнікам створаны дакументальна-мастацкая аповесць «Святло паўночнага ззяння» (1988), дэтэктыўна-прыгодніцкія раманы «Двое на тонкім лёдзе» (1998), «Феафанія» (2001), «Анэлін хутар» (2007), вершаваная дзіцячая кніга «Заапарк» (1994), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Ноч з Юзікам» (1994), навукова-папулярныя кнігі «Яблык» (1995), «Тайны народнай медыцыны» (1993).