wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Мякіннік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мякіннік. Аляксандр Пятровіч Мякіннік (17 ліпеня 1968, в. Хмелеўка, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 ліпеня 1968 года ў в. Хмелеўка Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў тынкоўшчыкам-абліцоўшчыкам-плітачнікам у БМУ № 5 г. Мінска. Служыў у войсках МУС СССР. Працаваў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, выбіраўся дэпутатам Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў і Мінскага раённага Савета дэпутатаў, працаваў намеснікам старшыні Мінскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

З’яўляецца членам савета Мінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Выбіраўся дэлегатам трэцяга і чацвёртага Усебеларускіх народных сходаў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі