wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпакоўскі.

Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі (нар. 1984) — беларускі палітычны аглядальнік, член арганізаванай Аляксандрам Лукашэнкам камісіі па выпрацоўцы паправак да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Незалежныя СМІ характарызуюць яго як праўладнага палітолага[1][2][3][4].

Біяграфія

Вырас у няпоўнай сям’і. У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (гістарычны факультэт), у 2011 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт)[5][6]. У маладосці складаўся ў Беларускай партыі свабоды[6]. Быў актывістам «Правага альянсу», у 2006 годзе быў адным з ахоўнікаў апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, але, у адрозненне ад паплечнікаў, не затрымліваўся ўладамі[7]. Яго погляды ў гэты перыяд ацэньваюцца як радыкальна апазіцыйныя[8][9].

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінску[6]. Быў адным з арганізатараў праекта «Антымак»[7]. Выступаў, у прыватнасці, супраць легалізацыі лёгкіх наркотыкаў і заяўляў пра іх шкоду для грамадства[6]. Па сцвярджэнні філосафа і палітолага Уладзімір Мацкевіча, кар’еры Шпакоўскага садзейнічаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ладзімір Макей, пасля чаго, па яго словах, «потым гэтых людзей проста перакупілі на грошы АП РФ і Фонду Гарчакова»[8]. Таксама згадваецца пра сувязі Шпакоўскага з праўладным палітолагам Юрыем Шаўцовым[9]. У інтэрв‚ю 2012 года выступаў супраць прыцягнення ў Беларусь замежнай рабочай сілы («Мы не можам дапусціць, каб сюды прыйшлі нейкія прыхадні, усталявалі свае парадкі») і заявіў у зацікаўленасці ў ператварэнні Расіі ў «рускую дзяржаву для рускага народа»[6]. Гісторык Аляксей Братачкін ахарактарызаваў тэарэтычны публіцыстычны артыкул Шпакоўскага як, які мае мала дачынення да сацыяльнай рэчаіснасці і падкрэсліў, што ў артыкуле Шпакоўскага «сэнсы ствараюцца пры дапамозе клішэ і лозунгаў»[10].

У 2016 годзе Шпакоўскі і Аляксей Дзермант суправаджалі лідараў італьянскай неафашысцкай партыі «Новая сіла» і праварадыкальнай Брытанскай нацыянальнай партыі Раберта Фіёрэ і Ніка Грыфіна, якія прыехалі ў Мінск[9][11].

З’яўляецца дырэктарам Цэнтра «Актуальная канцэпцыя», удзельнік праекта Аляксея Дзерманта«Цытадэль»[12]. Шпакоўскі разам з Пятром Пятроўскім і Аляксеем Дзермантам удзельнічаў у дзейнасці праекта «Санар-2050», што фінансуецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[8]. Аналітычны цэнтр ISANS згадаў Аляксандра Шпакоўскага ў якасці аднаго з актыўных дзеячаў прарасійскіх арганізацый у Беларусі[13]. У 2017 годзе невядомыя размясцілі ў адкрытым доступе дамп перапіскі, якая нібыта мела месца паміж Шпакоўскім і меркаваным каардынатарам антыўкраінскіх акцый Аляксандрам Усоўскім[7]. У лістападзе 2020 года праўладны Беларускі саюз журналістаў выбраў Шпакоўскага ўпаўнаважаным па абароне журналістаў[3].

У 2021 годзе ўвайшоў у склад заснаванай Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыйнай камісіі, якая павінна распрацаваць папраўкі да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[14].

Зноскі

  1. Политолог предложил закрыть половину партий — и оппозиционных, и провластных Архівавана 24 снежня 2019.
  2. Провластный эксперт Шпаковский: более 20% белорусов готовы с оружием в руках защищаться от России
  3. 1 2 В провластном Союзе журналистов появился уполномоченный по защите журналистов — Александр Шпаковский
  4. Стал известен состав конституционной комиссии: кто будет менять Конституцию Беларуси
  5. Александр Шпаковский Архівавана 9 лютага 2022.
  6. 1 2 3 4 5 Персона. Александр Шпаковский: в Беларуси сильное нарколобби
  7. 1 2 3 Шпаковский, Дермант и «быдло шкловское» — как белорусские деятели клянчили деньги на передел Европы
  8. 1 2 3 Мы и они. Лица и имена врагов независимости Беларуси Архівавана 14 красавіка 2021.
  9. 1 2 3 Казус Дзерманта Архівавана 1 лістапада 2020.
  10. Алексей Браточкин. ДИСКУССИЯ. Консерваторы «спасают» Беларусь, как могут Архівавана 14 лютага 2021.
  11. Лидеры итальянских и британских неонацистов посетили Беларусь, их сопровождали Дзермант и Шпаковский
  12. Аляксандр Шпакоўскі. БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ. Новы вобраз беларускай ідэі Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  13. iSANS: идеологическое обеспечение принудительной интеграции и неонацисты-объединители
  14. Шпаковский, Богдан, Марзалюк. Кто вошел в состав комиссии по разработке изменений в Конституцию
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы