wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Назараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назараў. Аляксандр Паўлавіч Назараў (нар. 4 кастрычніка 1948, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1966 годзе сярэднюю школу з мастацкім ухілам у г. Мінску, у 1966 годзе студыю жывапісу і рысунку пры Тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1971 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19711973 гадах галоўны архітэктар г. Маладзечна. У 19731975 гадах старэйшы архітэктар Мінскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект», у 1975—1979 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белмясцпрампраект», у 19781982 гадах выкладчык кафедры прамысловай архітэктуры, кіраўнік дыпломных праектаў архітэктурнага факультэта БПІ. У 1979—1990 гадах галоўны інжынер праектаў, галоўны архітэктар праектаў Маладзечанскага філіяла Інстытута «Мінскграмадзянпраект» — Генеральны праектыроўшчык па г. Маладзечна. У 19871992 гадах дырэктар праектнага кааператыва «Атлант»; у 19901995 гадах кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. З 1995 года майстэрня рэарганізавана ў праектна-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «АРК майстэрня архітэктара Назарава А. П.»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года, пасля член Беларускага Саюза архітэктараў[1].

Пражывае ў Мінску па пр. Пераможцаў, 23[1].

Творчасць

Аўтар, сааўтар праектаў па больш як 300 вытворчых, грамадскіх і жылых комплексах у Беларусі, значная частка аб’ектаў пабудавана[1], у т.л. кветкавая крама (1975), камбінат надомнай працы (1981) у Маладзечне, фабрыка мастацкіх вырабаў у Бабруйску (1981); у аўтарскім калектыве: 9-павярховы жылы дом з памяшканнямі цэнтральных чыгуначных кас, кветкавай крамай па вул. Чкалава ў Мінску (1979), камбінат прыкладнога мастацтва ў Барысаве (1982), 9-павярховыя жылыя дамы ва 2-м мікрараёне з блокам абслугоўвання па вул. Калініна, забудова жылога квартала завода парашковай металургіі (1983) у Маладзечне[2], культурна-аздараўленчы цэнтр «Дрывяты» ў нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» (2007), завод ІП «Белтэкс Оптык» у г. Ліда (2009), паркетная фабрыка СП ТАА «Косвік» у г. Заслаўе (2008), жылы комплекс з гандлёвым цэнтрам «Дабрадар» па вул. Прытыцкага ў г. Маладзечна (2006), рэканструкцыя з пашырэннем дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ждановічы» (2012) і інш[1].

Асноўныя працы: .

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Назаров Александр Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. Назаров Александр Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Маладзечна
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Маладзечна
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Заслаўя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары Ліды