wd wp Пошук:

Аляксандр Павел Сапега

Аляксандр Павел Сапега (8 верасня 1672 — 4 студзеня 1734) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе), у 1685—1689 у Парыжы. Чашнік ВКЛ у 1692, маршалак дворны ў 1692—1698, маршалак вялікі ў 1698—1703, 1705—1708 і з 1713. Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700, у час Паўночнай вайны 1700—1721 стаў на бок шведаў, караля Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму пасаду вялікага маршалка (1705—1708). Пасля аднаўлення ўлады Аўгуста II у 1709 у апазіцыі да яго. Валодаў Друяй, Іказню, Сапежынам, Дуброўнам і іншымі маёнткамі.

Сям’я

Быў малодшым сынам Казіміра Яна Сапегі і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Міхала Францішка. Ажаніўся ў 1691 з Марыяй Крысцінай дэ Бецюн (Marie Christine Catherine de Béthune-Chabris, 1677—1721), меў з ёй дзяцей:

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 Aleksander Paweł Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Aleksander Paweł Sapieha // MAK

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1672 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1734 годзе
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія