wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рафаловіч. Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч (20 жніўня 1898, г. Ваўкавыск, Ваўкавыскі павет — 2 чэрвеня 1971, г. Масква, РСФСР) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант авіяцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і калежскага рэгістратара са старшынствам Ваўкавыскага Казначэйства.

У красавіку 1918 года добраахвотна ўступіў у шэрагі РСЧА. У гады грамадзянскай вайны ваяваў на некалькіх франтах, быў кантужаны.

Пасля вайны працягнуў службу ў РСЧА. У 1921 годзе скончыў тэарэтычную школу Паветранага флоту, у 1923 годзе — Ваенную тэарэтычную школу лётчыкаў. Камандзір звяна, эскадрыллі, атрада. У 1936 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную Акадэмію імя Жукоўскага, з 1939 года выкладчык Акадэміі. Член ВКП(б) з 1927 года.

Вялікую Айчынную вайну сустрэў у званні палкоўніка на пасадзе начальніка штаба ВПС 6-й арміі, затым начальнік ВПС 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. 27 сакавіка 1942 года прысвоена званне генерал-маёра авіяцыі. З 1943 года служыў на пасадзе начальніка Паветрана-стралковай службы ВПС РСЧА. 1 ліпені 1944 года прысвоена званне генерал-лейтэнанта авіяцыі. Удзельнік парада Перамогі 1945 года. У 1946—1950 гадах начальнік катэдры Ваенна-паветранай Акадэміі.

Звольнены ў адстаўку ў 1950 годзе.

Памёр 2 чэрвеня 1971 года і пахаваны на Новадзявочых могілках[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага ІІ ступені, медалямі «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі», «За абарону Масквы», «За абарону Кіева», «За баявыя заслугі» (1967), «За перамогу над Германіяй», «800 гадоў Москвы» і іншымі.

Зноскі

  1. 20 жніўня 1898 г. у Ваўкавыску ў сям’і калежскага рэгістратара са старшынствам Ваўкавыскага Казначэйства нарадзіўся савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант авіяцыі (1944 г.) Аляксандр Міхайлавіч РАФАЛОВІЧ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Кіева»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты авіяцыі (СССР)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве