wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. Аляксандр Мікалаевіч Казлоўскі (1832, Мсціслаўскі павет — 1890) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі сельскагаспадарчых зямель, прафесар (1860).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і збяднелага шляхціца рымска-каталіцкага веравызнання. У 1848 г. пасля заканчэння Мінскай гімназіі паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які ў 1852 г. закончыў са званнем агранома ў чыне дзесятага класа (калежскі рэгістратар).

У 1853 г. камандзіраваны Дэпартаментам сельскай гаспадаркі ў Германію i Бельгію, а ў 1858 г. — у Англію для вывучэння досведу выкарыстання дрэнажу. У 1856—1860 гг. працаваў інжынерам, а з 1860 г. — прафесарам механікі і архітэктуры Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Дасканала вывучаў вопыт прымянення дрэнажу ў Заходняй Еўропе і Прыбалтыцы. У 1856—1862 гг. прафесарам А. М. Казлоўскім упершыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі на вучэбнай ферме Горы-Горацкага інстытута закладзены ганчарны дрэнаж. Дрэніраванне ажыццяўлялася ў мэтах асушэння мінеральных суглінкавых глеб і нізінных тарфянікаў, замкнутых забалочаных лагун, лугоў, а таксама для зніжэння напору грунтавых вод у ніжніх частках адхонаў буйных каналаў, каб прадухіліць іх абрушванне.

Дрэнажныя работы ў Горках з’явіліся першым айчынным доследам асушэння сельскагаспадарчых зямель з прымяненнем ганчарных трубак. Шматлікія даследаванні дрэнажнай сістэмы А. М. Казлоўскага, праведзеныя ў 1850-1860-х гг. вучонымі-меліяратарамі, дазволілі зрабіць вывад аб высокай вартасці ганчарнага дрэнажу — яго даўгавечнасці і надзейнасці пры ўмове добрай эксплуатацыі і доглядзе за збудаваннямі.

За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863 г. у Горках высланы на 6 гадоў з Беларусі ў Таўрыйскую губерню, дзе працаваў аграномам-інжынерам гідрамеліярацыі, да 1869 г. займаўся абвадненнем зямель.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Гідратэхнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меліяратары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі