wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Данілаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілаў. Аляксандр Мікалаевіч Данілаў (14 мая 1955, Віцебск) — беларускі сацыёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1996). Акадэмік Міжнароднай АН вышэйшай школы (1997). Доктар сацыялагічных навук (1994), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1980). 3 1978 г. працаваў у Віцебскім абкаме, ЦК ЛКСМБ, СМ Беларусі. 3 1991 г. — галоўны спецыяліст, загадчык сектара вывучэння грамадскай думкі і прагназіравання, загадчык аналітычнага аддзела Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 3 1994 г. у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: загадчык сектара, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі. 3 1991 г. па сумяшчальніцтве вёў выкладчыцкую работу ў БДУ (з 2000 г. прафесар кафедры сацыялогіі). У 1995—2000 гг. быў членам Прэзідыума Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай АН Беларусі (1997), намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (1999), прэзідэнт Беларускага грамадскага аб’яднання «Сацыялагічнае таварыства» (2000), галоўны рэдактар часопіса «Сацыялогія».

Навуковая дзейнасць

Даследуе асноўныя кірункі і перспектывы сістэмнай трансфармацыі сучаснага грамадства, праблемы каштоўнасных арыентацый моладзі, методыкі аператыўнага вывучэння грамадскай думкі. Адзін з аўтараў навучальных дапаможнікаў па сацыялогіі, методыцы сацыялагічных даследаванняў, гісторыі сацыялогіі. З’яўляецца намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Аўтар больш як 120 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Дактары сацыялагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая