wd wp Пошук:

Аляксандр Максімавіч Капліенка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Капліенка (нар. 7 сакавіка 1996, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца харкаўскага «Металіста».

Клубная кар’ера

З’яўляецца выхаванцам запарожскага футбола. Яго дэбют за запарожскі «Металург» у першынстве краіны адбыўся 6 красавіка 2014 года ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца». Усяго ў сваім дэбютным сезоне ён згуляў у двух матчах. У сезоне 2014/15 Аляксандр становіцца адным з асноўных ігракоў свайго клуба. У канцы 2015 года пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.

1 лютага 2016 года прыбыў на прагляд у харкаўскі «Металіст»[4], іграком якога афіцыйна стаў 17 лютага. У чэрвені таго ж года перайшоў у склад турэцкага клуба «Аланьяспор»[5], але ўжо ў пачатку верасня 2016 года кантракт быў разарваны[6].

У снежні 2016 года далучыўся да складу адэскага «Чарнаморца»[7]. 20 снежня 2017 года стала вядома, што адэская каманда спыніла супрацоўніцтва з абаронцам[8].

У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе беларускай каманды. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і абаронца пакінуў клуб.

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з запарожскім «Металургам»[10]. У чэрвені 2019 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», а ў лютым 2020 года перайшоў у расійскі клуб «Тамбоў». У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Тамбовам», а ў лютым далучыўся да маскоўскага «Тарпеда». Пакінуў сталічны клуб па сямейных абставінах у сакавіку 2022 года.

У красавіку 2022 года стаў іграком латвійскай «Аўды», а ў жніўні перайшоў у харкаўскі «Металіст».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Украіны.

Зноскі

  1. Oleksandr Kaplienko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleksandr Kapliyenko // FBref.com
  3. выгрузка даных Freebase — Google.
  4. Александр Каплиенко на просмотре в «Металлисте»(руск.)  (недаступная спасылка). FC-Metalist.com (1 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2016. Праверана 23 сакавіка 2018.
  5. Офіційно: Каплієнко перейшов в «Аланьяспор»(укр.) . «UA-Футбол» (14 чэрвеня 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  6. «Аланьяспор» розірвав контракт з Каплієнком(укр.) . «UA-Футбол» (6 верасня 2016). Праверана 6 верасня 2016.
  7. «Чорноморець» підписав Каплієнко(укр.) . «UA-Футбол» (12 снежня 2016). Праверана 12 снежня 2016.
  8. «Чорноморець» припинив співпрацю із захисником(укр.) . UA-Футбол (20 снежня 2017). Праверана 20 снежня 2017.
  9. Три украинца и серб стали игроками “Смолевичей”(руск.) . football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  10. Каплиенко и Леонидов подписали контракты с запорожским «Металлургом»(руск.) . ua.tribuna.com (13 сакавіка 2019). Праверана 14 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Тамбоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Аланьяспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Тбілісі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта