wd wp Пошук:

Аляксандр Леанідавіч Чыжэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыжэўскі.

Аляксандр Леанідавіч Чыжэўскі (1897, Цеханавец, Гродзенская губерня, цяпер Польшча — 20 снежня 1964) — біяфізік, адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі.

Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут (1917) і Маскоўскі камерцыйны інстытут (1918), вучыўся на фізіка-матэматычным (19151919) і медыцынскім факультэтах Маскоўскага ўніверсітэта, дзе і працаваў у 19171927 у Лабараторыі зоапсіхалогіі Наркамата асветы Расіі (з 1925, загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі іанізацыі з 1931), загадчык лабараторыі Упраўлення будаўніцтвам Палаца Саветаў.

У 1939 абраны ганаровым прэзідэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялагічнай фізіцы і касмічнай біялогіі ў Нью-Ёрку. Быў накіраваны Мемарандум пра навуковыя працы Чыжэўскага ад імя кангрэсу ў Нобелеўскі камітэт, але навуковец адмовіўся ад вылучэння на Нобелеўскую прэмію «з этычных матываў».

У 1942 быў рэпрэсаваны, знаходзіўся ў лагерах Свярдлоўскай вобласці Расіі і Казахстана. Рэабілітаваны ў 1958, пасля чаго вярнуўся ў Маскву.

Навуковыя працы па даследаванні ўплыву касмічных фізічных фактараў і ўздзеяння паветраных іонаў (аэронаў) на жывыя арганізмы. Усталяваў залежнасць паміж цыкламі сонечнай актыўнасці і многімі з’явамі ў біясферы.

Навуковыя інтарэсы: касмічная біялогія, біяфізіка, геліябіялогія, касмічнае надвор’е, аэраіаніфікацыя, электрагемадынаміка, электраафарбоўка.

Аўтар успамінаў «Усё жыццё» (1947) і зборніка «Вершы» (1987).

Зноскі

  1. 1 2 3 Чижевский Александр Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Alexander Leonidovich Chizhevsky // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Калугі
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цеханоўцы
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Рускі касмізм
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Біёлагі Расіі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Калужскай вобласці
Катэгорыя·Постаці кліяметрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятніцкіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных