У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сахно. Аляксандр Леанідавіч Сахно (12 чэрвеня 1939, Новасібірск) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Омска, Новасібірска. З 1975 г. — кіраўнік групы архітэктараў, з 1980-га — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Магілёўграмадзянпраекце[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Магілёве[1].
Ім запраектаваны паркавыя збудаванні ў Омску, эксперыментальна-паказальны пасёлак «Акцябрскі» Омскай вобласці, мікрараён-5 у Ніжнявартаўску[1].
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад вул. Першамайскай да Смаленскай, Кастрычніцкай (1981—1984), праект добраўпарадкавання Ленінскага праспекта (1985) у Мінску[1]; добраўпарадкаванне пл. Леніна ў г. Магілёве (рэалізацыя ў 1990-1998; сааўтары У. Чаленка, Л. і Л. Пангаевы)[2].