wd wp Пошук:

Аляксандр Леанідавіч Кайданоўскі

Аляксандр Леанідавіч Кайданаўскі (руск.: Алекса́ндр Леони́дович Кайдано́вский; 23 ліпеня 1946, Растоў-на-Доне, СССР — 3 снежня 1995, Масква, Расія) — савецкі і расійскі кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1992).

Біяграфія

Аляксандр Кайданоўскі нарадзіўся 23 ліпеня 1946 года ў Растове-на-Доне. У 1960—1961 гадах вучыўся ў Днепрапятроўскім зварачным тэхнікуме імя Я. А. Патона. У 1965 годзе скончыў Растоўскае тэатральнае вучылішча (курс М. І. Бушнова). Паступіў у Школу-студыю МХАТ, але, правучыўшыся некалькі месяцаў, пайшоў адтуль.

У 1969 годзе скончыў Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна. У 1969—1971 гадах працаваў у тэатры імя Я. Б. Вахтангава. Сам акцёр успамінаў: «Вахтангаўская „карпарацыя“ атруціла ўва мне любоў да тэатральнага жыцця: унутраныя ўзаемаадносіны ў тэатры заўсёды будуюцца на нейкіх агідных прынцыпах, на тым, што адным даводзіцца зневажаць іншых. Я чалавек, па сутнасці, вольны, мне не хацелася б ні кагосьці прыніжаць, ні аказацца прыніжаным. Таму з тэатра я сышоў. Якім чынам? Што робіць акцёр, калі яму не даюць іграць? Ён выпівае. І пару разоў я выпіў так грунтоўна, што ад мяне паспяшаліся пазбавіцца».

Потым працаваў у МХАТ і Тэатры на Малой Броннай. З 1973 года — служба ў войску (кавалерыйскі полк пры «Масфільме»). У 1982 годзе Кайданоўскі паступіў на Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у майстэрню Андрэя Таркоўскага, якую рэжысёр адкрыў ледзь не спецыяльна для яго. Аднак Таркоўскі неўзабаве эміграваў у Італію, таму давучваўся Кайданоўскі ў Сяргея Салаўёва. Скончыў курсы ў 1984 годзе.

Ужо знаходзячыся ў Італіі, Таркоўскі хацеў бачыць Кайданоўскага ў галоўнай ролі ў «Настальгіі», якая здымалася ў Італіі, але таго не выпусцілі з СССР.

У 1989 годзе Кайданоўскі выкладаў рэжысуру ў Тэатральным вучылішчы імя Б. В. Шчукіна. У 1992 годзе Аляксандру Кайданоўскаму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ». У 1994 годзе — член журы кінафестывалю ў Канах. У 1995 годзе вёў сцэнарную майстэрню на ВКСР.

Аляксандр Кайданоўскі памёр раніцай 3 снежня 1995 года ад трэцяга інфаркту ў пакоі сваёй маскоўскай камунальнай кватэры. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы, участак 10.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124428835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124428835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124428835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР