wd wp Пошук:

Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільінскі.

Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі (29 кастрычніка (11 лістапада) 1903, Мір, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1967, Віцебск) — беларускі тэатральны акцёр

, народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1953). Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачаў у Мінску ў 1919 годзе. У 1921—1926 гадах вучыўся ў Маскве, у Беларускай тэатральнай студыі. З 1926 года акцёр 2-га Беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра (цяпер гэта Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, размешчаны ў Віцебску).

Аляксандр Ільінскі валодаў вялікай сцэнічнай прывабнасцю, выразнай мімікай. Як акцёр-імправізатар, ён выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўсё багацце творчай фантазіі і разнастайныя выразныя сродкі.

У кіно Аляксандр Канстанцінавіч не здымаўся.

Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларускай ССР 4—5 скліканняў.

Памёр Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі 28 сакавіка 1967 года ў Віцебску.

Прызнанне і ўзнагароды

Зноскі

  1. Ильинский Александр Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Ильинский Александр Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Мазурынскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада